Як пишеться на карантині? Розповідає Оксана Данильчик

У мяне ўжо даволі багаты вопыт працы з дому ў розных жыццёвых сітуацых. У прынцыпе, інтэлектуальная, пісьменніцкая праца – гэта індывідуальная праца, якая і без таго патрабуе пэўнай самаізаляцыі. Для штодзённай камунікацыі мне цалкам дастаткова сям’і і онлайна. Аднак вельмі сумна, калі чалавек жыве адзін і не можа камунікаваць з іншымі людзьмі “ужывую”, таму, пакуль мама заставалася ў Мінску, я старалася як магу больш надаваць ёй увагі. Цяпер яна паехала на вёску, там і спакайней, і весялей.

Я таксама з’ехала туды на дзесяць цудоўных дзён, на жаль, болей пакуль не атрымліваецца. Скажу адразу – я не люблю горад… і не люблю масавыя мерапрыемствы, кшталту парадаў, дзён гораду і г. д. Раней я наведвала літаратурныя імпрэзы, розныя цікавыя для мяне лекцыі і дыскусіі, але даволі рэдка, прыкладна раз на месяц. Або калі сама прымала ў іх удзел. Цяпер, зразумела, такіх падзей проста няма. Шмат чытаю, асабліва па беларускай гісторыі. Але і мастацкую літаратуру таксама. Ужо некалькі гадоў нават складаю спіс таго, што прачытала. І спіс сваіх планаў, чыста для самаарганізацыі. Стараюся таксама клапаціцца пра здароўе – прагулка і гімнастыка цяпер заўсёды ў маім раскладзе (без фанатызму, зразумела, бо калі раптам хочацца спаць – я сплю…).

У нашай краіне карантын афіцыйна не абвешчаны. Добра, што можна хадзіць на вуліцу, гуляць, рухацца на свежым паветры. З другога боку, у нашым раёне асабліва вечарам усе ідуць у адно і тое ж месца – на рэчку, у выніку атрымліваецца трафік, як на масавым мерапрыемстве. Гэта зусім не тое самае, што пайсці пагуляць уздоўж поля каля лесу, дзе можна сустрэць хіба што якога лася ці казулю, або вакол замка ў Міры, дзе цяпер таксама пуста.

Увогуле ніколі не думала, што можа паўтарыцца нешта падобнае да сітуацыі з Чарнобылем. Але тады ніхто нікуды не ездзіў, Еўропа была па-за светам. Цяпер адуванні іншыя. Дрэнна, што вельмі шмат людзей ігнаруюць элементарныя меры бяспекі. Напрыклад, не вытрымліваюць дыстанцыю ў краме, не кажучы ўжо пра маскі.

Нельга сказаць, што маё жыццё моцна змянілася, таму што цяпер перыядычна я працую з дому. Для перакладчыцкай працы дастаткова кампутара і інтэрнэта. Аднак, відавочна, мае суседзі таксама бавяць час дома і бавяць яго даволі шумна. Дзеля таго, каб пісаць, мне патрэбна цішыня. Думаю нават, каб проста жыць і думаць. Таму як толькі ўсё заціхае, я “ўключаюся” ў працэс. Я пішу вершы, літаратуразнаўчыя даследаванні і час ад часу займаюся мастацкім перакладам. Але вершы можна пісаць дзе заўгодна і калі заўгодна – як накрые… Калісьці я баялася нечага не паспець, цяпер гэта прайшло. Можна сказаць, што сапраўдны пераход на самаізаляцыю ў мяне адбыўся пару гадоў таму назад.

Аднак я люблю падарожнічаць, адкрываць новыя мясціны і новых людзей. І вельмі спадзяюся, што сітуацыя ў гэтым сэнсе зменіцца ў лепшы бок для ўсіх нас, бо адна справа, калі ты не едзеш, таму што не хочаш, і зусім іншая, калі ты не едзеш, бо не можаш.

А ўвогуле, не ведаю, як бы жыла, калі б не магла пісаць.


Про авторку:

Аксана Данільчык — білоруська письменниця, перекладач, науковець. Кандидат філологічних наук. Закінчила філологічний факультет БДУ та аспірантуру при Інституті літератури НАН Білорусі. За стипендією МЗС Італії вчилася в Перуджі. Член Спілки білоруських письменників. Перекладає з італійської, досліджує білоруську та італійську літератури і їхні взаємозв’язки. Авторка численних статей, поетичних книжок “Абрыс Скарпіёна” (1996), “Il Mezzogiоrno. Поўдзень” (2006), “Сон, які немагчыма забараніць” (2011), “Блюмэнштрасэ” (электронная кніга, 2018), “Павуцінка на агрэсце”. 2019 року в Італії вийшла двомовна білорусько-італійська книжка її віршів “Il canto del ghiaccio”.

Ще про письменницю на сайті:

Оксана Данильчик. Співіснування (Поезії)


Фотороботи Оксани Данильчик (знято в районі Серебрянка, м. Мінськ)
Чільне фото: Зарына Кандрацьева, www.budzma.by

  • 69
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
    69
    Shares
Made by
Вебстудія створення сайтів